Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Аграгарадкі

Вёска Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гістарычную спадчыну. Гарадзец вядомы з XII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1287 г. валынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з горадам Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней, змяніўшы некалькіх уладальнікаў, Гарадзец перайшоў ва ўласнасць князёў Кобрынскіх.

Навасёлкі (мясцовая назва Новосілкы) — аграгарадок, цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці і СПК «Навасёлкаўскі». Назва «Навасёлкі» (Новае сяло) вельмі распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі. Вёска некалі размяшчалася ў іншым месцы, а потым жыхары сталі перасяляцца на больш высокія землі. «Пайсці на выселкі» значыць пасяліцца на новых землях. Адсюль і назва Навасёлкі.

Вёска Павіцце (або Повіць) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю, адлічвае сваё існаванне ад ХVI ст. Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах — 25 жніўня 1546 г., сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага павета Каралеўства Польскага.

Аграгарадок Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — цэнтр Дзівінскага сельсавета, адзін з самых вялікіх населеных пунктаў у раёне, знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна каля возера Любань, за 33 км ад райцэнтра. Дзівін (мясцовыя назвы Дывэн, Дывын, Дывін) багаты сваімі традыцыямі, паданнямі, культурай і гісторыяй.